Віншуем пераможцаў і лаўрэатаў конкурсаў «Аўтограф» і «Грані творчасці»!

28 лютага у г. Орша на Рэспубліканскім свяце «Моладзевая сталіца Рэспублікі Беларусь–2019» прарэктару Андрэю Гараноўскаму па выніках конкурсу літаратурнай творчасці студэнтаў  ВНУ «Аўтограф» і Рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў «Грані творчасці» былі ўрачыста ўручаны Дыпломы пераможцаў і лаўрэатаў.

Узнагароды атрымалі:

Па выніках «Аўтографа»:
1. Літаратурны клуб «Ветліца».

Дыпломы I ступені ў намінацыях
«Паэзія» — Савіцкая Надзея Яўсееўна, кіраўнік клуба,
«Публіцыстыка» — Савіцкая Надзея Яўсееўна, кіраўнік клуба,
«Проза» — Скок Інэса (4 курс, ПіМ), кіраўнік Савіцкая Надзея Яўсееўна.
Дыплом II ступені ў намінацыі «Паэзія» — Скок Інэса (4 курс, ПіМ), кіраўнік Савіцкая Надзея Яўсееўна.
Дыпломы II ступені ў намінацыі «Публіцыстыка»:
Міцкевіч Арцемій (2 курс, ТАР), кіраўнік Савіцкая Надзея Яўсееўна,
Сымонка Марыя (2 курс, ТАР), кіраўнік Савіцкая Надзея Яўсееўна.
Дыпломы III ступені ў намінацыях
«Паэзія» — Данілевіч Вольга (3 курс, ТАР), кіраўнік Савіцкая Надзея Яўсееўна,
«Проза» — Данілевіч Вольга (3 курс, ТАР), кіраўнік Савіцкая Надзея Яўсееўна,
«Публіцыстыка» — Власенка Дзмітрый (2 курс, ПіМ), кіраўнік Савіцкая Надзея Яўсееўна.

2. Дыплом II ступені ў намінацыі «Паэзія» — Заблоцкі Канстанцін, кіраўнік Русак Вольга Уладзіміраўна.

3. Студэнцкі гурток «Памяць»

Дыплом II ступені ў намінацыі «Публіцыстыка» —  студэнцкі гурток
«Памяць», кіраўнік Кузьміч Вольга Аляксандраўна
Дыпломы III ступені ў намінацыі «Публіцыстыка»:
Жданько Віталіна, кіраўнік Кузьміч Вольга Аляксандраўна,
Рафаловіч Аляксандр, кіраўнік Кузьміч Вольга Аляксандраўна,
Кавалец Ангеліна, кіраўнік Кузьміч Вольга Аляксандраўна,
Барысаў Уладзімір, кіраўнік Кузьміч Вольга Аляксандраўна.

Па выніках Рэспубліканскай выставы сучаснай візуальная творчасці студэнтаў «Грані творчасці»:

Дыплом за ўдзел — установа адукацыі «БДТУ»,
Дыплом I ступені ў намінацыі «Фотаканцэпт» — Глушаніна Таісія,
Дыплом II ступені ў намінацыі «Візуальны сэт» — Жураўлева Яна,
Дыплом за ўдзел — Жураўлева Алена.

Разам па выніках творчых конкурсаў было атрымана 19 дыпломаў.
Ад імя ўзнагароджаных літаратурны клуб «Ветліца» выказвае Міністэрству адукацыі і аргкамітэту падзяку за высокую ацэнку творчасці ўдзельнікаў конкурсаў.

Інфармацыю падрыхтавала Савіцкая Н.Я. 
кіраўнік літаратурнага клуба «Ветліца»

Оставить комментарий

  Подписаться  
Уведомление о