ВЫПУСКНІКІ БДТУ СКЛАДАЮЦЬ КАСЦЯК КАДРАЎ КРАІНЫ

Ігар Войтаў: выпускнікі БДТУ складаюць касцяк інжынерна-тэхнічнай эліты краіны

ВЫПУСКНІКІ БДТУ СКЛАДАЮЦЬ КАСЦЯК КАДРАЎ КРАІНЫ

Лясная гаспадарка, дрэваапрацоўка, нафтахімія, хімічныя тэхналогіі, фармацэўтыка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, паліграфія, інфармацыйныя тэхналогіі, прамысловая экалогія, біяэкалогія – пералік напрамкаў, па якіх вядзецца падрыхтоўка ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, надзвычай шырокі. ВНУ робіць важкі ўклад у выхаванне інжынерна-тэхнічнай эліты краіны.

За апошнія гады ў БДТУ адкрыліся такія новыя спецыяльнасці як “Прамысловы дызайн”, “Тэхналогія і перапрацоўка біяпалімераў”, “Лясная інжынерыя і лагістычная інфраструктура ляснога комплексу”, “Мехатронныя сістэмы і абсталяванне дрэваапрацоўчых вытворчасцей”, “Прынттэхналогіі”, “Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі” … У магістратуры з’явіліся новыя спецыяльнасці “Метады і сістэмы кантролю якасці прадукцыі”, “Выдавецка-паліграфічная дзейнасць”.  Падрыхтоўка сучасных інжынераў і выклікі часу, якія стаяць перад вышэйшай школай, сталі тэмай размовы журналіста “Звязды” з рэктарам БДТУ, доктарам тэхнічных навук, прафесарам Ігарам ВОЙТАВЫМ.

— Ігар Вітальевіч, адкрываючы новыя спецыяльнасці, вы працуеце на апярэджанне або на гэтых спецыялістаў ужо сёння ёсць попыт з боку работадаўцаў? Ці ўдзельнічаюць апошнія ў стварэнні навучальных праграм і, распрацоўцы адукацыйных стандартаў?

– Мы імкнёмся трымаць руку на пульсе, мяркуем, што ўніверсітэт павінен не проста задавальняць патрэбы заказчыкаў кадраў, але і зазіраць далёка наперад. Агульнавядома, што першапачаткова наша ВНУ стваралася пад патрэбы лясной галіны. Але ў сувязі з імклівым  развіццём хімічнай прамысловасці інстытуту была даручана падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй для хімічнага комплексу. Далей сфера тэхналагічных кампетэнцый пастаянна пашыралася. І ў 2005 годзе ўніверсітэту быў прысвоены статус вядучай вышэйшай навучальнай установы ў лясной, хімічнай і паліграфічнай сферах.

Безумоўна, мадэрнізацыя прамысловых прадпрыемстваў, з’яўленне новых вытворчасцей і рынак працы пастаянна ставяць перад намі новыя задачы. Таму і пералік спецыяльнасцей, па якіх рыхтуюць ва ўніверсітэце, пастаянна актуалізуецца. Мы адкрываем падрыхтоўку па новых спецыяльнасцях, або напаўняем новым зместам у адпаведнасці з патрэбамі заказчыкаў кадраў спецыяльнасці, якія добра вядомыя і абітурыентам, і наймальнікам. Да таго ж свае карэктывы ў наменклатуру спецыяльнасцей унесла апошняя рэдакцыя Агульнадзяржаўнага класіфікатара спецыяльнасцяў і кваліфікацый.

  Так, тры спецыяльнасці першай ступені вышэйшай адукацыі былі пераўтвораны ў бесперапынныя адукацыйныя праграмы — «Прамысловая біятэхналогія», «Тэхналогія лекавых прэпаратаў», «Цеплаэнергетыка і цеплатэхніка» — і ўяўляюць сабой сінтэз бакалаўрыяту і магістратуры.

Спецыяльнасць  “Тэхналогія шкла, керамікі і вяжучых матэрыялаў” існавала раней у іншым выглядзе, цяпер жа мы крыху змянілі змест праграмы, абнавілі яго і прывялі назву спецыяльнасці да міжнародных патрабаванняў.

Летась адкрылі спецыяльнасць “Перапрацоўка нафты і газа і прамысловы арганічны сінтэз”, а сёлета адкрыем спецыяльнасць “Тэхналогія неарганічных рэчываў”. 

Адкрыццё новай спецыяльнасці “Вытворчасць матэрыялаў і ўстройстваў электронікі” ў 2024 годзе  прадыктавана стварэннем у краіне канцэрна па мікраэлектроніцы і вялікай мадэрнізацыяй вытворчасці, якая адбываецца на “Інтэграле”, “Планары” і іншых прадпрыемствах. Мікраэлектроніка складае аснову высокіх тэхналогій, таму гэта напрамак мы лічыць вельмі перспектыўным.

З 2023 года ва ўніверсітэце адкрылася новая спецыяльнасць “Ландшафтнае праекціраванне і будаўніцтва” – гэта ўжо будаўнічая спецыяльнасць. Адкрылі таксама спецыяльнасць “Сэрвіс і інжынірынг лясных машын і абсталявання”. У нас шмат прадпрыемстваў працуюць па выпуску тэхнікі для лясной гаспадаркі: гэта і Мінскі трактарны завод, і “Амкадор”, і МАЗ, і іншыя. Але сэрвісу раней не надавалася належнай увагі. Мы прыйшлі да высновы  што трэба гэты прабел ліквідаваць, і сталі рыхтаваць сэрвісных спецыялістаў.

Новая спецыяльнасць, якая можа зацікавіць абітурыентаў, “Інфармацыйная эканоміка”. Паколькі нашы вытворцы працуюць на сусветным рынку, ім даводзіцца апрацоўваць вялікія масівы інфармацыі. Адкрываем такі кірунак як “менеджмент інфармацыйных  платформ”.?? Гэта новая спецыялізацыя ў рамках спецыяльнасці «Менеджмент»

Па просьбе канцэрна “Беллегпрам” адкрываем новы кірунак “Хімічныя тэхналогіі апрацоўкі скуры і футра”. Вы ведаеце, што ў Беларусі добра развітая абутковая прамысловасць і вытворчаць футра, а спецыялістаў па гэтаму профілю не рыхтуюць. Таму  плануем скааперыравацца, магчыма, з партнёрамі з Турцыі, Кітая, у якіх маецца вялікі досвед, каб выйсці на больш высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў для галіны.

Яшчэ адзін актуальны кірунак падрыхтоўкі плануем адкрыць (спадзяюся, што да сакавіка пытанне вырашыцца),  гэта “Праектаванне, канструяванне, эксплуатацыя беспілотных комплексаў”. Сёння ў краіне налічваецца 15 кампаній, якія выпускаюць беспілотную авіяцыйную тэхніку. Свет крок за крокам рушыць у бок выкарыстання беспілотых сістэм і ў наземным транспарце, і ў марскім, і ў рачным.  Беспілотная тэхніка з выкарыстаннем штучнага інтэлекту выкарыстоўваецца для папярэджання лясных пажараў, ацэнкі стану ляснога фонду, у землеўладкаванні, для даследавання стану ліній электраперадач, трубаправодаў, стану дарог і гэтак далей. У рамках павышэння кваліфікацыі мы ўжо чатыры гады рыхтуем адпаведных спецыялістаў, прычым перападрыхтоўка карыстаецца вялікім попытам. Але збіраемся рыхтаваць кадры і на першай ступені вышэйшай адукацыі. Дамовіліся з Казанскім авіяцыйным універсітэтам, Маскоўскім авіяцыйным універсітэтам, што яны акажуць нам на першым этапе метадычную дапамогу ў падрыхтоўцы навучальных праграм. Мяркуем зрабіць ужо ў гэтым годзе першы набор. Адразу папярэджу, што абітурыентам, якія цяпер вызначаюцца з пералікам экзаменацыйных прадметаў, пры паступленні спатрэбіцца фізіка і матэматыка.  

Мы заключылі пагадненні з шэрагам кампаній, якія выпускаюць беспілотную тэхнікі. Рыхтаваліся да адкрыцця спецыяльнасці доўга, тры гады. У сакавіку—красавіку плануем сумесна з МЗС Расііі і Рассупрацоўніцтвам правесці ў нас маладзежны форум па беспілотнай тэхніцы, каб прыцягнуць моладзь і паказаць выкарыстанне беспілотнай тэхнікі па грамадзянскіх напрамках.

Лічу, што наш універсітэт рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў, канкурэнтаздольных і запатрабаваных на рынку працы. У нас вельмі высокі ўзровень практыка-арыентаванага навучання, высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі састаў, унікальная матэрыяльна-тэхнічная база. Разглядаючы практыка-арыентаванае навучанне якаснову для  фарміравання ў студэнтаў прафесійных кампетэнцый, нам давялося вызначаць шляхі змянення зместу прафесійнай адукацыі пры актыўным удзеле наймальнікаў.

У сістэме вышэйшай адукацыі вельмі важна захоўваць баланс паміж тэарэтычнай падрыхтоўкай і практыка-арыентаванасцю адукацыйнага працэсу. Набытыя студэнтамі кампетэнцыі павінны адпавядаць хутка зменлівым патрабаванням з боку грамадства і эканомікі, тэхнікі і тэхналогіі і садзейнічаць хуткай адаптацыі спецыяліста на працоўным месцы. Арганізацыя практычнай падрыхтоўкі немагчыма без цеснага ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі з арганізацыямі — заказчыкамі кадраў, таму што нашы выпускнікі —  у першую чаргу, кадры для вытворчасцей. Інтэграцыя з прадстаўнікамі рэальнага сектара эканомікі Беларусі пачынаецца на ўзроўні распрацоўкі адукацыйных праграм, фарміравання кантрольных лічбаў прыёму і ўдзелу работнікаў прадпрыемстваў у адукацыйным працэсе.

На буйных прадпрыемствах краіны, такіх  «Керамін», «Гродна Азот», «Гомельшкло»,  «Полацк-Шкловалакно», Беларускі цэментны завод, ААТ «Крыён» і іншых створаны філіялы ўніверсітэцкіх кафедр. На гэтых прадпрыемствах студэнты праходзяць усе віды вытворчых практык, па заказу прадпрыемстваў выконваюць дыпломныя і курсавыя праекты. Спецыялісты гэтых прадпрыемстваў прыцягваюцца да чытання лекцый, правядзення майстар-класаў, рэцэнзавання і ўзгаднення навучальных праграм па навучальных дысцыплінах, прымаюць удзел у распрацоўцы адукацыйных стандартаў спецыяльнасцей, з’яўляюцца старшынямі ждзяржаўных экзаменацыйных камісій па здачы дзяржаўных экзаменаў і абароне дыпломаў. У спіс, дзе нашы студэнты праходзяць практыку, уваходзяць сотні арганізацый і прадпрыемстваў усіх без выключэння рэгіёнаў краіны.

Представители компании «Декатлон» посетили БГТУ

12 ноября БГТУ посетили представители французской компании Decathlon, специализирующейся на разработке, производстве и розничной торговле спортивными товарами более чем для семидесяти видов спорта.

Конкурс среди молодежи на лучшую работу в сфере интеллектуальной собственности

Национальный центр интеллектуальной собственности объявляет о проведении конкурса среди молодежи на лучшую работу в сфере интеллектуальной собственности 2020-2021 учебного года (далее – конкурс).

Биометрические документы Республики Беларусь

Министерство образования Республики Беларусь информирует о том, что с 1 января 2021 года будет осуществляться переход на использование биометрических документов в рамках создания Белорусской интегрированной сервисно-расчетной системы (далее – БИСРС).

БГТУ принял участие в юбилейной акции «Чистый лес»

В субботу, 17 октября, руководство и студенты Белорусского государственного технологического университета приняли участие в добровольной акции «Чистый лес», приуроченной к Году малой родины.

Конкурс для дизайнеров

В рамках нового конкурса Министерства образования предлагается создать логотип для Совета молодых ученых. Победитель будет приглашен для дальнейшей работы над целостной системой айдентики Совета. Варианты принимаются до 15 ноября 2020 года. Техническое задание и иные организационные подробности можно взять по ссылке.

Экологи БГТУ выиграли республиканский этап 10-ой Международной экологической олимпиады ВУЗов стран СНГ

1 октября 2020 года в учреждении образования «Международный государственный экологический институт имени А.Д. Сахарова» проходил республиканский этап 10-ой Международной экологической олимпиады ВУЗов стран СНГ.