Стала добрай традыцыяй раз на два гады ладзіць у БДТУ на факультэце прынттэхналогій і медыякамунікацый (ПіМ) Міжнародны навуковы форум «Скарынаўскія чытанні», дзе навукоўцы не толькі з Усходняй Еўропы разважаюць пра сучасны стан, ацэньваюць мінулае, імкнуцца прадвызначыць будучыню яе вялікасці КНІГІ!
Сёлета IV Міжнародны форум праходзіў 24 і 25 верасня 2019 г. меў тэматычны напрамак «Сучасныя тэндэнцыі развіцця выдавецкай справы» і быў прысвечанага Году малой радзімы і 20-годдзю кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, якую ўзначальвае вядомы ў Беларусі мовазнаўца, рэдактар, метадыст Уладзімір КУЛІКОВІЧ.
За час правядзення мерапрыемства было заслухана больш за 70 дакладаў вучоных, рэдактараў-практыкаў, студэнтаў з Беларусі (БДТУ, БДУ, НАН Беларусі, БДПУ імя М. Танка, МДЛУ, БНТУ, БДЭУ, БДУКіМ, БДУІР, БрДУ імя А. С. Пушкіна, ГрДУ імя Я. Купалы, МУС Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, гродзенская бібліятэка імя Я. Карскага, выдавецтвы «Мастацкая літаратура», «Аверсэв», «Мон литера», часопіс для бацькоў «Bambini», часопіс «Полымя», Гомельская епархія), Германіі (Technische Hochschule Mittelhessen, г. Гесэн), Расіі (Вышэйшая школа друку і медыяіндустрыі МПУ (Масква), Томскі дзяржаўны ўніверсітэт), Польшчы (Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu), Украіны (Украінская акадэмія друку (Львоў), Кітая (Пекінскі ўніверсітэт мовы і культуры, Сіянскі ўніверсітэт замежных моў, Цяньцзінскі ўніверсітэт замежных моў, Ліннанскі педагагічны ўніверсітэт).
Пленарнае пасяджэнне першага дня было цікавым, эмацыйным, змястоўным, інфармацыйным. Пачалося ўсё са знаёмства з факсімільным выданнем Берасцейскай Бібліі, якую прынеслі спецыяльна супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці, і Анатоль Сцебурака, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства. Затым прагучалі вітальныя словы ад Андрэя Гараноўскага, прарэктара па выхаваўчай рабоце БДТУ, Уладзіміра Куліковіча, загадчыка кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ, Вольгі Шахаб, дырэктара Цэнтра Якуба Коласа Цяньцзінскага ўніверсітэта (Кітай), Уладзіміра Андрыевіча, начальніка Упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, і грунтоўныя даклады Міколы Мікалаева, Андрэя Вазнясенскага, Анатоля Сцебуракі і іншых.
Уладзімір Куліковіч, загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ Андрэй Гараноўскі,
прарэктар па выхаваўчай рабоце
Андрэй Вазнясенскі,
загадчык сектара старадрукаваных кніг АРК РНБМікалай Нікалаеў,
загадчык аддзела рэдкіх кніг РНБАнатоль Сцебурака, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольга Шахаб, дырэктар Цэнтра Якуба Коласа Цяньцзінскага ўніверсітэта (Кітай)
Пасля пленарнага пасяджэння праца працягнулася ў пяці секцыях: «Сучасная кніга: тэматычны дыяпазон, асаблівасці стылю», «Развіццё медыясістэм у кантэксце сучасных міжкультурных камунікацый», «Выданні розных тыпаў і відаў: тэндэнцыі развіцця рэпертуару, асаблівасці рэдактарскай падрыхтоўкі», «Прынттэхналогіі, ппрынтмедыясістэмы і комплексы як вытворчая база кнігавыдання», «Інавацыйныя метады навучання ў выдавецка-паліграфічнай галіне, сувязь вучэбнага працэсу з вытворчасцю».
На другі дзень, 25 верасня, госці і гаспадары форуму змаглі паўдзельнічаць у сімпозіуме «Вобраз Беларусі і Кітая ў СМІ і мастацкай літаратуры», прысвечаным Году адукацыі Беларусі ў Кітаі. Праца сімпозіума адбылася з удзелам кітайскіх гасцей і галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктара Шніпа. Акрамя гэтага, быў арганізаваны і круглы стол «Кніжная культура сучаснага грамадства».
Дзіна Зылевич, дацэнт кафедры РВТ БДТУ,
Віктар Шніп, галоўны рэдактар выдавецтва
«Мастацкая літаратура»,
Вольга Шахаб, дырэктар Цэнтра Якуба Коласа
Цяньцзінскага ўніверсітэта (Кітай),
Святлана Знайдюк, дырэктар бібліятэкі БДТУІрына Марчанка,
старшы выкладчык кафедры
паліграфічных вытворчасцей БДТУ
Юбілярам — кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій — форум запомніўся цікавымі сустрэчамі, падарункамі і перспектыўнымі праектамі. Госці з Санкт-Пецярбурга дактары філалагічных навук Расійскай нацыянальнай бібліятэкі Мікола Нікалаеў і Андрэй Вазнясенскі падаравалі кафедры зборнік навуковых прац «Кніжная старына» і ўнікальны «Каталог беларускіх выданняў кірылаўскага шрыфта XVI-XVIII стагоддзяў».
Фота:
Воля ХОМА
Андрэй НЯГРЭЙ
Оставить комментарий