Калядныя песні ў БДТУ

Ці многа хто з нас чуў як гучаць калядныя песні розных краін на беларускай мове пад сапраўдныя гуслі? Так-так! Менавіта гуслі!
Нашы госці 17 снежня – Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная, выканаўцы калядных песень – павіншавалi студэнтаў і выкладчыкаў кафедры турызму, прыродакарыстання і паляўніцтвазнаўства з 10-гадовым юбілеем. 

Чараўніцтва еўрапейскіх калядных і навагодніх спеваў натхняла беларускіх паэтаў ва ўсе часы! «Ціхая ноч» у перакладзе Наталлі Арсенневай даўно стала класікай нашай паэзіі. А без песні «Звон звініць» (Jingle Bells у перакладзе Алега Хаменкі) ўжо немагчыма ўявіць сабе гэтыя святочныя дні.

Гуслі — наш старадаўні і неверагодна мілагучны інструмент. Толькі паслухайце, як гучаць калядныя песні пад гуслі!

Каляды — час цудаў, спадзяванняў, чакання радасці і святла. Час дарыць і атрымліваць падарункі. Час ствараць святочную чароўную атмасферу для сваіх блізкіх, для сяброў і для сябе!

Вось, як гэта было!

Фото и текст: Светлана Знайдюк