Першыя крокі ў навуку

Напярэдадні Новага года кафедра беларускай філалогіі падвяла вынікі навукова-даследчай дзейнасці са студэнтамі І-ІІ курсаў факультэтаў ПіМ, ТАР.

З 16 па 19 снежня выкладчыкамі кафедры праведзена 4 канферэнцыі: «Ганаруся я набыткамі краіны, імя якой успета на вякі»; «Да штыка прыраўнялі пяро»; «Язык, культура, коммуникация»; «Мова і літаратура Беларусі ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання».           

Выступленні дакладчыкаў былі прысвечаны актуальным пытанням беларускай і рускай мовы, літаратуры, гісторыі роднай зямлі.