Ствараем свята сваімі рукамі: конкурс-выставу навагодніх сувеніраў

23 снежня 2019 г. кафедра беларускай філалогіі правяла конкурс-выставу навагодніх сувеніраў, зробленых сваімі рукамі. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі студэнты І-ІІ курсаў факультэта ПіМ спецыяльнасці «Выдавецкая справа».

Будучыя рэдактары прадэманстравалі ўменне ствараць арт-аб’екты (навагоднія ялінкі, цацкі, калядныя вянкі з разнастайных матэрыялаў) і падаравалі святочны настрой усім прысутным.