3 лістапада – 138 дзень нараджэння Якуба Коласа

3 лістапада 2020 года адзначаецца дзень нараджэння Якуба Коласа – класіка беларускай літаратуры і аднаго са стваральнікаў норм сучаснай беларускай мовы.

Менавіта ў гэты дзень студэнты 5 групы 1 курса інжынерна-эканамічнага факультэта разам з выкладчыкам беларускай мовы, дацэнтам кафедры беларускай філалогіі Кірдун А.А. наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, які размешчаны ў доме, дзе паэт жыў з канца 1944 года да сваёй смерці 13 жніўня 1956 года.

Падчас экскурсіі студэнты азнаёміліся з дакументамі аб жыцці і грамадскай дзейнасці Якуба Коласа, убачылі яго рукапісы і прыжыццёвыя выданні кніг, асабістыя рэчы, а таксама інтэр’еры пакояў: гасцёўні, кабінета, спальні, сталовай.