Акцыя:”Чытаем разам!”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

“Бацькаўшчына светлая мая”…
Пад такой назвай 19 лістапада 2020 г.  у літаратурным клубе “Ветліца” адбылася Акцыя:”Чытаем разам!”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

Разам з кіраўніком клуба ўдзельнікі ўспомнілі старонкі і эпізоды жыцця і творчасці пісьменніка, адказалі на пытанні віктарыны.
Лутовіч Марыя прачытала свой верш “Прысвячэнне Уладзіміру Караткевічу”.
Затым былі прачытаны наступныя вершы паэта: “Матчына душа”, “Мокрыя травы”,“Беларуская песня”,” На Беларусі Бог жыве”, “Балада пра паўстанца Ваўкалаку”, Быў. Ёсць. Буду”.
Вершы чыталі: Лутовіч Марыя (І ХТТ), Лёгенькая Паліна (І ХТТ), Кавальчук Ірына (І ХТТ), Кучмей Ксенія (І ХТТ), Цярэнцьеў Станіслаў(ІУ ХТТ), Чубараў Арсеній (ІУ ХТТ).
Фота: Крупенін Валянцін (І ПіМ).