Літаратурны клуб БДТУ “Ветліца” на ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе

23 сакавіка 2023 года ў рамках ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы адбылася Арт-гадзіна “Радзіма мая дарагая, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Алеся Бачылы. Лаўрэаты рэспубліканскага літаратурнага конкурса ”АЎТОГРАФ-22022”, натхнёныя вершамі вядомага беларускага паэта, прачыталі свае аўтарскія творы.

Літаратурны клуб БДТУ “Ветліца” на ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе
Літаратурны клуб БДТУ “Ветліца” на ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе

Літаратурны клуб БДТУ “Ветліца” прыняў удзел у гэтых чытаннях. Са сваімі вершамі выступілі нашы студэнты. Гэта  Лебядзько Міхаіл, Лобач Кацярына, Лукша Міхаіл, Наздрын-Платніцкая Марыя, Цюшкевіч Паліна.Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы(кіраўнік Савіцкая Н.Я.).

Прысутнічала і група падтрымкі разам з выхавальніцай Бяссмертнай В.У.

Літаратурны клуб БДТУ “Ветліца” на ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе
Літаратурны клуб БДТУ “Ветліца” на ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе
Літаратурны клуб БДТУ “Ветліца” на ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе

Арт-гадзіна “Радзіма мая дарагая” стала прызнаннем паэту, які ў сваіх вершах, як наказ маладым пакаленням, перадаў любоў да Радзімы і веру ў шчаслівую будучыню  Беларусі.

Інфармацыю падрыхтавала Н.Я.Савіцкая