30–31 мая 2019 г. в учреждении образования «Республиканский центр экологии и краеведения» проходил Республиканский слет юных лесоводов, посвященный 40-летию движения школьных лесничеств в Беларуси.
«Дыялог часу і творчасці»: літаратурна-паэтычны конкурс твораў студэнтаў БДТУ прайшоў 23 мая
Літаратурны клуб «Ветлiца» ў суполцы з бібліятэкай і студэнцкім гарадком 2019 года (чацвер) у 15.30 у студэнцкай чытальнай зале правялі «Літаратурны вечар у Тэхналагічным». Гэта быў літаратурна-паэтычны конкурс уласных твораў студэнтаў БДТУ «Дыялог часу і творчасці».

Конкурс праходзіў у намінацыях :
- «Захаваем памяць пра гераізм і мужнасць нашых продкаў» (Да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне);
- «Дыялог часу і творчасці».
Былі прадстаўлены такія жары і віды літаратурнай творчасці, як паэзія, проза і публіцыстыка (верш, паэтычная пенталогія, аўтарская песня, апавяданне і нарыс).
Кампетэнтнае журы працавала ў наступным складзе: Старшыня: Шчасная Кацярына Дзмітрыеўна, мовазнаўца, к.ф.н., Ін-т мовазнаўства Цэнтра даследаванняў бел.мовы і літ-ры НАН Беларусі.
Члены журы:
- Казлякова Тамара Аляксандраўна , русіст, ст.выкл. к-ры бел. філалогіі;
- Карпінская Ала Іванаўна, русіст, выхавальнік інтэрната № 5;
- Пазняк Валерый Яўгенавіч, паэт, метадыст Нацыянальнага інстытута адукацыі;
- Хома Вольга Міронаўна, рэдактар газеты «Тэхнолаг», прэс-цэнтр.
Перад пачаткам конкурсу начальнік аддзела выхаваўчай працы Шарко Ірына Аляксандраўна уручыла Дыпломы пераможцам Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Аўтограф-2018» і «Грані творчасці», адзначылы высокі творчы патэнцыял нашых студэнтаў і пажадала далейшых поспехаў.
Літаратурна-паэтычны конкурс пачаўся з намінацыі «Захаваем памяць пра гераізм і мужнасць нашых продкаў» (Да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне). Першым прачытаў верш-пенталогію «Вайна» Чубараў Арсеній Раманавіч (ІІ ХТТ). Прадоўжыла тэму вершам пра вайну Басавец Марыя Міхайлаўна (ІІ ЛГФ) і закончыў намінацыю публіцыстычным выступленнем Рафаловіч Аляксандр Аляксандравіч (ІІІ ТАР) «Мой прадзед – салдат Перамогі».
У намінацыі «Дыялог часу і творчасці» з вершамі выступілі:
- Васюкевіч Аляксандра Яўгенаўна (І ТАР)«“Цени то, что имеешь»;
- Гаруля Аліна Алегаўна (ІУ ТАР) «Звезда в руках»;
- Данілевіч Вольга Віктараўна (ІІІ ТАР-8) «Писатель»;
- Жураўлёва Алена Сяргееўна (ІІ ТТЛП) «Описывая жизнь свою…»;
- Заблоцкі Канстанцін Дзмітрыевіч ( ІІ ПіМ) «Я – эгоист»;
- Скок Інэса Вітальеўна (ІУ ПіМ) «Ангелы»;
- Тарасенка Дзіяна Дмітрыеўна (ІІ ПіМ) «Посвящение»;
- Уласенка Дмітрый Дзмітрыевіч (ІІ ПіМ) «Время, когда начинается дождь»;
- Цярэнцьеў Станіслаў Леанідавіч (І ХТТ) «Я столько раз был сам с собой»;
- Чубараў Арсеній Раманавіч (ІІ ХТТ) «Любовь и ненависть».
Вынікі конкурсу наступныя:
1 месца
Публіцыстыка. Рафаловіч Аляксандр. «Захаваем памяць пра гераізм і мужнасць нашых продкаў».
Проза. Качамарава Анастасія. «Дыялог часу і творчасці».
Паэзія. Басавец Марыя. «Захаваем памяць пра гераізм і мужнасць нашых продкаў».
Тарасенка Дзіяна. «Дыялог часу і творчасці».
2 месца
Данілевіч Вольга. «Дыялог часу і творчасці».
Чубараў Арсеній. «Захаваем памяць пра гераізм і мужнасць нашых продкаў».
Усе члены журы адзначылі шматграннасць творчасці студэнтаў, якія паказалі свой асаблівы мір пачуццяў, эмоцый, адчуванняў, успрыняццяў навакольнага свету, падзякавалі за тое, што падзяліліся гэтым з прысутнымі.
Кіраўнік клуба падзякавала ўсім, хто прымаў удзел у арганізацыі і правядзенні вечарыны, канкурсантаў і прысутных, пажадала поспехаў у творчасці і вучобе, запрасіла падрыхтаваца да новага конкурсу, які мяркуецца правесці ў лістападзе наступнага навучальнага года, звярнуць увагу на на юбілей нашага ўніверсітэта і прысвяціць я 90-годдзю БДТУ свае новыя творы.